Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дашкольных установах

Чацвер - дзень беларускай мовы ў дашкольнай установе

 

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. 

Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

   

Кожны чацвер выхавацелi ў нашай установе праводзяць дзень беларускага маўлення. Заняткі па развіцці беларускага маўлення праходзяць ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.

Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ўводзяць здяцей у стыхію народнага словы, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовыі. Народныя казкі, спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, якія даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў.

Кожны чацвер мы не толькі далучаем дзяцей да роднай мовы, але і знаёмім з нацыянальнай культурай, мастацтвам і традыцыямі беларускага народа. Выхаванцы наведваюць міні выставы гліняных і саламяных вырабаў, знаёмяцца з элементамі арнаменту і іх сэнсам. Немалаважнае значэнне надаецца азнаямленню з нашай малой радзімай - горадам Брэстам. Хлопцы і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю займаюцца з дыдактычным матэрыялам, на якім намаляваныя знаёмыя вуліцы, з энтузіязмам дзеляцца ўражаннямі ад наведвання памятных месцаў. У працэсе такой дзейнасці дзеці не толькі пашыраюць свой кругагляд, але і папаўняюць свой слоўнікавы запас новымі беларускімі словамі.

   

Рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклору (вучэбная праграма дашкольнай адукацыі)

 

Першая малодшая група (ад 2 да 3 гадоў)

 

Белорусские народные песенки и потешки: «Сонейка-сонца», «Мышка, мышка, дзе
была?», «Го-го-го-го, гусачок», «Верабейчык», «Белабока-сарока», «Трах-бах-тарабах»,
«Божая кароўка», «Чэ-чэ,чэ-чэ, сарока!», «Люлі-люлі, люляшу», «Ай, люлі-люлі-люлечкі», «Ішла каза», «Люлі-люлі-маленькі», «Ходзіць певень па капусце», «Люляю-люляю», «А ты, коцінька-каток», «Апсік, апсік, каточак», «Кую, кую ножку», «Гушкі, гушкі, гушкі», «Сарока-варона», «Чыкі-чыкі, сарока!», «А ты, каток шэры», «Люлі-люлілюлечкі», «Люлі-люлі-люлі», «Кукарэку, певунок», «Не хадзі, коцік», «У куце сядзіць мядзведзь», «Ладкі ладком», «Ладу, ладу, ладкі», «Баю-баінку, баю», «А курачкарабушэчка», «Сядзіць мядзведзь на калодзе», «Бычок», «Іграў я на дудцы», «Сядзіць сыч на капе», «Ідзі, ідзі, дожджыку», «Горкай, горкай, горачкай», «А шэрая козанька...», «Сунічкі», «Ходзіць сон каля вакон...».

Белорусские народные сказки: «Муха-пяюха», «Коцік Петрык і мышка», «Дзедава
рукавічка», «Ганарыстая варона»

Произведения белорусских поэтов: Змітрок Бядуля. «Гэй, мой конік!»; Васіль Вітка.
«Бабіны госці», «Коця і Каця», «Дожджык», «Калыханка»; І. Муравейка. «Адмарозіў
лапкі», «Я сама»; А. Дзеружынскі. «Сняжынкі», «Сані», «Гусанькі»; А. Якімовіч.
«Мядзведзь», «Ліска»; Н. Галіноўская. «Калыханка», «Коцік-варкоцік»; Н. Тулупава.
«Вушкі», «Вочкі», «Маміна дачушка»; Т. Кляшторная. «Дапамагу», «Гаспадыня»,
«Паўцякалі цацкі»; К. Буйло. «Дзіцячы сад»; А. Пысін. «Ластаўка», «Матылёчкі-матылі»,
«Славіны чаравічкі»; Г. Багданава. «Збанок», «Маляваны дыванок»; В. Гардзей. «Коцік», «Часнок», «Вітамін»; Максім Танк. «Ехаў казачнік Бай», «Галінка і верабей»; В. Шніп. «Кураняты»; Л. Шырын. «Доктар»; У. Луцэвіч. «Птушачка», «Май»; М. Мятліцкі.
«Сунічка»; П. Прануза. «Верабей прымае душ», «Грыбнік», «Снегіры»; С. Грахоўскі.
«Ласяня», «Калыханка»; Г. Іванова. «Свята», «Валёнкі», «На кані скачу»;
Г. Каржанеўская. «Пагладжу вожыка»; У. Карызна. «Самая лепшая!»; Я. Крупенька.
«Шпак», «Аленка», «Рабінка»; А. Лойка. «Верабейчык», «Вожык»; М. Чарняўскі. «Новы
год», «Конік»; І. Шуцько. «Яечка», «Сняжок»; Е. Лось. «Мая лялька», «Зіма»; У. Корбан.
«Карова», «Авечка»; К. Лейка. «Гарабей»; Кандрат Крапіва. «З Новым гадам»;
П. Марціновіч. «Навальніца»; М. Скрыпка. «Карась», «Шчупак»; М. Шаховіч.
«Чабурашка»; Р. Барадулін. «Калыханка»; Д. Бічэль. «Коні»; Зоська Верас. «Сонца
свеціць»; А. Вольскі. «Куркі»; Янка Журба. «Бабулька і козлік»; А. Кавалюк. «Мыюцца
кацяняты»

Произведения белорусских писателей: А. Кобец-Філімонава. «Мароз, Чырвоны нос»;
В. Хомчанка. «Хлеб»; Т. Бушко. «Сняжынка».

 

Другая малодшая група (ад 3 да 4 гадоў)

 

Белорусские народные песенки и потешки: «Іграў я на дудцы», «Бычок», «Кукарэку,
певунок», «Горкай, горкай, горачкай», «Кую, кую ножку», «Ласачка», «Ездзіць вясна,
ездзіць...», «Каляды, Калядкі...», «Прыехала Каляда ўвечары...».

Белорусские народные сказки: «Курачка-Рабка», «Былінка і верабей», «Зайкава
хатка», «Каза-манюка», «Пчала і Муха», «Муха-пяюха», «Коцік, Пеўнік і Лісіца»

Произведения белорусских поэтов: Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак»,
«Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»;
А. Дзеружынскі. «Пралеска»; А. Прохараў. «За адвагу»; Якуб Колас. «Сонца грэе,
прыпякае» (з верша «Вясна»), «Храбры певень»; Янка Купала. «Лістапад»; Янка Журба.
«Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз»; Змітрок Бядуля. «Мае забавы»; Мікола Хведаровіч.
«Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Эдзі Агняцвет. «Маме»; А. Бадак. «Мышка»,
«Беларусачка»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Сон»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; К. Цвірка. «Коцікі»; В. Лукша. «Вясёлка»; Вера Вярба. «Бабуліны казкі»; В. Гарбук. «Цешкі-пацешкі»; В. Гардзей. «Буславы боты»; У. Карызна.
«Калыханка»; В. Лаўрыновіч. «Ручаёк»; У. Мазго. «Жыў у сажалцы карась», «Калыханка
Юлі», «Кот і бусел»

Произведения белорусских писателей: В. Юрэвіч. «Бярозчыны валенкі»; А. КобецФілімонава. «Сем мастакоў»; Янка Брыль. «Жыў-быў вожык»; П. Кавалёў. «Аддай
прывітанне».

Сярэдняя група (ад 4 да 5 гадоў)

 

Белорусские народные песенки и потешки: «Іграў я на дудцы», «Бычок», «Кукарэку,
певунок», «Горкай, горкай, горачкай», «Кую, кую ножку», «Ласачка», «Ездзіць вясна,
ездзіць», «Жавароначкі, прыляціце...», «Каляды, Калядкі...», «Прыехала Каляда
ўвечары...»

Белорусские народные сказки: «Курачка-рабка», «Былінка і Верабей», «Зайкава
хатка», «Каза-манюка», «Пчала і муха», «Муха-пяюха», «Коцік, Пеўнік і Лісіца»,
«Пшанічны каласок», «Піліпка-сынок», «Сынок-з-кулачок», «Каток – залаты лабок», «Як
Курачка Пеўніка ратавала», «Мядзведзь», «Пых».

Произведения белорусских поэтов: Т. Кляшторная. «Ветлівыя словы», «Шпак»,
«Дожджык», «Паўцякалі цацкі», «Не сквапная», «Сукенка раскажа»; Васіль Вітка. «Піла»; В. Рабкевіч. «Едзе восень»; А. Лойка. «Кураняты»; Г. Іванова. «Я будую дом з пяску»; А. Дзеружынскі. «Пралеска», «Бусел і хлопчык»; А. Прохараў. «За адвагу», «Мурашыная святліца»; І. Муравейка. «Адмарозіў лапкі», «Шалтай-Балтай»; С. Новік-Пяюн. «Верабейчыкі», «Над калыскай»; В. Лукша. «Вясёлка»; Янка Купала. «Лістапад»; Янка Журба. «Першыя сняжынкі», «Дзед Мароз», «Восень», «Коцік», «Вавёрка», «Пчолка»; Змітрок Бядуля. «Мае забавы»; Мікола Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Эдзі Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі», «Маме»; А. Бадак. «Мышка», «Беларусачка», «Зайчаняткі»; Д. Бічэль-Загнетава. «Радзіма»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка», «Наш Май», «Сунічкі»; Л. Рашкоўскі. «Я хачу салдатам стаць»; Л. Дайнека. «У вясновым лесе»; А. Грачанікаў. «Сон»; Якуб Колас. «На рэчцы зімой», «Дзед-госць», «Зіма», «Песня аб вясне», «Сонца грэе, прыпякае» (з верша «Вясна»), «Храбры певень»; У. Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука»; В. Жуковіч. «Калядная вячэра», «Дажджавая калыханка»; П. Прыходзька. «Сіненькія вочы»; Максім Танк. «Галінка і верабей», «Ехаў казачнік Бай»; А. Русак. «Мой край»; А. Ставер. «Як зроблены цацкі?»; Н. Тулупава. «Сыражуйкі»; Р. Барадулін. «Ната маму любіць надта», «Ай! Не буду! Не хачу!»; Ю. Свірка. «Свята», «Бабуліна казкі»; Л. Дранько-Майсюк. «Пра добрую мышку і мудрую кошку»; С. Шушкевіч. «Пайшоў коўзацца каток», «Цяжка жабцы жыць без хаткі», «Нашы сябры»; А. Якімовіч. «Звяры нашых лясоў»; А. Бялевіч. «У лесе»; Э. Валасевіч. «Сама»; Вера Вярба. «Матуліны рукі», «Бабуліны казкі»; В. Гардзей. «Буславы боты», «Родзічы»; У. Карызна. «Калыханка»; Е. Лось. «Буду асілкам», «Мы ўсё можам»; У. Мацвеенка. «Блакітны тралейбус», «Коцік і Мышка», «Ніна і ангіна», «Сон пра парасон», «Храбрая мама»; Мікола Хведаровіч. «Пралескі»

Произведения белорусских писателей: І. Бурсаў. «Страшная казка пра страшнага
звера»; В. Хомчанка. «Яблык», «Яшава рукавічка», «Мама»; У. Юрэвіч. «Пацалунак
асвы», «Бярозчыны валенкі»; Васіль Вітка. «Натальчына сямейка», «Дожджык, дожджык, секані!»; А. Кобец-Філімонава. «Сем мастакоў»; Я. Брыль. «Жыў-быў вожык»; Б. Сачанка. «Насцечка», «Кошык малін»; І. Шуцько. «Смелая ўнучка»; З. Бяспалы. «Выйшлі пагуляць»; Л. Галубовіч. «Вожык і ручаёк»; С. Грахоўскі. «Будаўнікі»; А. Зянько. «Пра Святланку і Веснавушку»; П. Кавалёў. «Аддай прывітанне», «Жыві сабе, зайчык!», «Падзяка»; К. Каліна. «Фіялка»; У. Караткевіч. «Вясна ўвосень. Казка»; Якуб Колас. «Вясна» (урывак), «Ластаўкі», «Лета», «Прылёт птушак»; У. Ліпскі. «Дуб і яго сяброўкі», «Рыгоркавы прыгоды»; А. Марціновіч. «Недаверлівая вавёрка»; У. Мехаў. «Кніжка пра тату»; Я. Пархута. «Ластавачкі», «Птушыная інтэрнат»; У. Паўлаў. «Брацік»; М. Пянкрат. «Моцная дружба»; Д. Слаўковіч. «Разумны аловак»; Л. Чарняўская. «Кот знайдзён»; У. Ягоўдзік. «Баравік», «Жураўлі», «Кнігаўка», «Рак».

Старэйшая група (ад 5 да 6 гадоў)

 

Белорусские народные песенки и потешки: «Сіўка-варонка», «Ходзіць коцік па
палях», «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».

Белорусские народные сказки: «Пра быка і яго сяброў», «Жаронцы», «Лёгкі хлеб»,
«Не сілай, а розумам», «Лісіца-хітрыца», «Як Кот звяроў напалохаў», «Селянін, Мядзведзь
і Лісіца», «Верабей і Мыш», «Кот Максім», «Гарошак».

Легенды и сказания: «Возера Нарач», «Чараўніца», «Паданне пра заснаванне
Мінска», «Паданне пра заснаванне Бярэсця», «Пра возера Свіцязь», «Пра зязюлю»,
«Бацька і сыны».

Произведения белорусских поэтов: Эдзі Агняцвет. «Саўка за сталом», «Зямля
з блакітнымі вачамі», «Хто пачынае дзень?»; М. Багдановіч. «Зімой»; Д. Бічэль-Загнетава. «Белая Русь»; Р. Барадулін. «Загадкі на градках», «Жарт»; А. Вольскі. «Дзеці», «Радзіма»; Вера Вярба. «Пралеска»; Васіль Вітка. «Жаўна», «Бусел», «Вавёрчына гара»; С. Грахоўскі. «Сонечная сцежка»; А. Грачанікаў. «Развітанне»; У. Дубоўка. «Як сінячок ды сонца лётаў»; Н. Ігнаценка. «Гісторыя пра Вару і Дубавёнка», «Казка пра Цімку і Кузьку»; I. Муравейка. «Акраец хлеба»; С. Новік-Пяюн. «Ночка», «Завея»; Якуб Колас. «Першы гром», «Сонца грэе, прыпякае ...» (з верша «Вясна»), «Раніца вясною», «Канец лета», «На лузе», «Адлёт жураўлёў»; Янка Купала. «Хлопчык і лётчык», «Бай»; С. Шушкевіч. «Нашы сябры», «Пракалоў камарык ножку»; М. Хведаровіч. «Свеціць, як сонца, ад самай калыскі»; Максім Танк. «Жук і слімак», «Хлеб»; П. Панчанка. «Месяцы года» (з верша «Родная мова»); К. Цвірка. «Коцікі»; Н. Галіноўская. «Будзь уважлівы, пешаход»; В. Жуковіч. «Незаменнае».

Произведения белорусских писателей. Цётка. «Журавель і Чапля»; Змітрок Бядуля.
«Скарб»; Васіль Вітка. «Страшная казка»; Уладзіслаў Галубок. «Гонар»; В. Хомчанка.
«Білеты ў цырк»; А. Дудараў. «Сінявочка»; А. Кобец-Філімонава. «Дзівосны лядзяш»;
К. Каліна. «Зімовы дуб», «Кампот», «Сакавік і яго сёстры», «Красавік», «Ліпень»,
«Жнівень», «Верасень», «Кастрычнік»; М. Гамолка. «Васілёва бярозка»; У. Ягоўдзік.
«Бусел», «Вожык», «Заяц»

 

свернуть

Родная мова

 Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове 

ў дзіцячым – садзе спрыяе:

  • арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старэйшых групах;
  • правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове па падгрупах у другой палове дня працягласцю 20 хвілін у тых жа групах;
  • дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;
  • прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;
  • увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;
  • наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;
  • арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

      Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнiкам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.

                                  

 Пачынаем размаўляць па-беларуску! Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль   штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

 

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

свернуть

Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дашкольных установах

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэсублікі Беларусь аб адукацыімову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яе заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове.

Адукацыйны працэс у групах з беларускай мовай навучання арганізуецца на беларускай мове. Выключэнне складаюць гадзіны, адведзеныя на вывучэнне адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

З мэтай забеспячэння максімальна спрыяльных умоў для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры, паспяховасці фарміравання двухмоўя павінна стварацца камунікатыўнае асяроддзе, якое забяспечвае ўключэнне двух моў у разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці, а таксама правядзенне спецыяльна арганізаваных формаў адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

свернуть
поделиться в: